BE RU EN

У многіх гамельчукоў заблакавалі карткі

  • 26.02.2015, 18:40

Гэта адбылося праз усталяваны на банкамаце скімер.

Прыладу махляроў, якая счытвае інфармацыю, знайшлі ў банкамаце па вуліцы Савецкай, 44.

24 лютага ў банкамаце Беларусбанку ў цэнтры Гомеля, па вуліцы Савецкай, 44 (скрыжаванне вуліцы Савецкай і праспекта Перамогі), выявілі скімер. Гэта мініяцюрная счытвальная прылада, якую ашуканцы прымацоўваюць да банкаматаў, каб выкрадаць грошы з чужых картак.

Карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» даведаўся пра гэта, калі ягоную картку перасталі абслугоўваць банкаматы. Пасля званка ў банк высветлілася, што ўсе карткі, якія ў той дзень гамельчукі ўстаўлялі ў банкамат са скімерам, банк заблакаваў для таго, каб з іх не скралі грошы. Новыя карткі кліентам вырабяць у 7-дзённы тэрмін, а пакуль грошы з рахунку можна зняць у тых банках, якія выдавалі карткі.

Апошнія навіны