BE RU EN

Кошт барэля нафты маркі Brent апусціўся ніжэй за $61

  • 26.02.2015, 17:15

Сусветныя кошты нафтавых ф'ючэрсаў зноў дэманструюць зніжэнне.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша gazeta.ru.

Кошты зніжаюцца на фоне звестак аб павелічэнні запасаў нафты ў ЗША, а таксама пасля звестак аб імклівым росце паказчыка амерыканскага беспрацоўя.

Паводле стану на 17.00 кошт красавіцкага ф'ючэрса нафты маркі Brent апусціўся ніжэй за адзнаку $61 - на 1,53%, да $60,94 за барэль.

Нафта маркі WTI з пастаўкамі ў красавіку патаннела на 2,02%, да $49,96 за барэль.

Апошнія навіны