BE RU EN

Кабзон - «шахцёру Данбаса»: Вы бурат? Як я рад

  • 26.02.2015, 15:50

«Патомны шахцёр Данбаса» запрасіў спевака да сябе дадому, у Бурацію.

Іосіф Кабзон зноў прыехаў у акупаваны войскам РФ Данецк. Ён наведаў у гарадской лякарні параненых баевікоў. Аднаго з іх спадарожнікі спевака назвалі «шахцёрам». Аднак, калі паранены баец загаварыў, выявілася, што ён ніякага дачынення да Данбасу не мае, піша Цензор.нет.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=260215_kob

- Вы хто па спецыяльнасці? - запыталіся ў яго.

- Па спецыяльнасці я наводчык, - сказаў ён Іосіфу Кабзону, - вы да мяне ў школу прыязджалі, я з вамі нават за руку вітаўся.

- Я не ведаў... паправіцеся - зноў прыеду, - паабяцаў спявак.

- Прыязджайце да нас на Алтаргану, - сказаў паранены «шахцёр».

- Бурат? Як я рад, - адказаў яму Кабзон.

Нагадаем, Расея да гэтага часу адмаўляе ўдзел яе вайскоўцаў у вайне з Украінай.

Апошнія навіны