BE RU EN

Праз масавую высечку дрэў у Слуцку гінуць птушкі

  • 26.02.2015, 15:01

Дрэвы высякаюць як на вуліцах горада, так і ў парку адпачынку.

Чытач charter97.org Арцём Хаванскі даслаў у рэдакцыю фота і распавёў аб высечцы дрэў у ягоным горадзе.

«У Слуцку ў гэтым годзе масава высякаюцца дрэвы - як на вуліцах у мікрараёнах, так і ў парку адпачынку. Горад са старчакамі замест дрэў падобны на нешта незразумелае. Пры гэтым гінуць птушкі, бо раней гэтыя дрэвы былі іх домам», - паведаміў ён.

Нагадаем, у мінулым годзе менчукі адстойвалі дрэвы на вуліцах Платонава і Машэрава, якія высякаліся дзеля будаўніцтва паркоўкі і гандлёва-офіснага будынка. Дайшло да таго, што абураныя жыхары навакольных дамоў станавіліся пад каўшы экскаватараў.

Апошнія навіны