BE RU EN

Знішчальнікі NATO перахапілі два расейскія самалёты над Балтыкай

  • 26.02.2015, 14:52

Італійскія знішчальнікі Typhoon суправадзілі самалёты ВПС Расеі.

Пра гэта паведаміў штабны афіцэр літоўскага войска Данатас Сухоцкіс, піша "Корреспондент".

"Мы перахапілі і апазналі Ан-22 і Ан-72, якія ляцелі з мацерыковай часткі Расейскай Федэрацыі ўглыб Калінінградскай вобласці. Расейскія самалёты ляцелі без плана, падтрымліваючы сувязь з цэнтрам кіравання палётамі", - паведаміў Сухоцкіс інфармагенцтву BNS у чацвер.

Расейскае войска з серады праводзіць вучэнні на мяжы з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, звяртаюць увагу ў літоўскім вайсковым міністэрстве. У гэтых вучэннях бяруць удзел да двух тысяч вайскоўцаў, большасць з якіх - дэсантнікі. Адзін са сцэнароў вучэнняў - захоп і знішчэнне аэрадрома ўяўнага супраціўніка.

У мінулым годзе знішчальнікі NATO для суправаджэння расейскіх самалётаў, што праляталі паблізу краін Балтыі, узляталі 150 разоў. На мінулым тыдні такіх выпадкаў не было, інфармуе Мінабароны Літвы.

Апошнія навіны