BE RU EN

Бэнксі намаляваў кацянё ў сэктары Газа

  • 26.02.2015, 14:48

Мастак-графіціст Бэнксі пабываў у разбураных раёнах сэктара Газа і зрабіў там сэрыю твораў, якія выклаў на сваім сайце.

Сярод твораў - дзеці, што катаюцца на каруселі, зробленай з вартавой вежы, і кацяня, якое гуляецца з арматурай, піша «Газета.Ru».

«Адзін з тутэйшых падышоў і спытаў, што гэта значыць. Я растлумачыў, што хацеў звярнуць увагу на разбурэнні ў Газе, змясціўшы фатаграфіі твораў на сваім сайце - а інтэрнэт-карыстальнікі цяпер цікавяцца толькі фатаграфіямі кацянят», - растлумачыў Бэнксі.

Бэнксі таксама падаў на сайце сатырычны ролік, які рэкламуе турыстычныя магчымасці сэктара Газа.

Апошнія навіны