BE RU EN

Лукашэнка 2 сакавіка паляціць у Расею

  • 26.02.2015, 12:35

Дыктатар 2-3 сакавіка зробіць візіт у РФ для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы».

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе беларускага кіраўніка.

На пасяджэнні плануецца разгледзець ключавыя пытанні далейшага функцыянавання «саюзнай дзяржавы», у тым ліку фармаванне «саюзнага» бюджэту, правядзенне ўзгодненай замежнай палітыкі, развіццё сацыяльна-гуманітарнай сферы.

Плануецца таксама разгледзець найбольш актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расейскіх стасункаў.

Апошнія навіны