BE RU EN

Лаўроў назваў «смяхотнымі» патрабаванні Кіева аб поўным перамір'і

  • 26.02.2015, 11:44

Просьбу Кіева аб неабходнасці спынення на некалькі дзён абстрэлаў у зоне АТА для адводу цяжкага ўзбраенняў у Маскве назвалі смяхотнай.

Так, са слоў кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, умовы якія высоўваюцца ўкраінскімі ўладамі з'яўляюцца нерэальнымі, піша nv.ua.

«Высоўваюцца смешныя патрабаванні, якія цалкам падтрымліваюць пункт гледжання кіеўскіх уладаў, а яны, як вы ведаеце, заявілі, што пачнуць адвод цяжкага ўзбраення, толькі калі дзень ці два пратрымаецца замірэнне без адзінага стрэлу. Мы ўсе выдатна разумеем, што ідэальных перамір'яў, ідэальных рэжымаў спынення агню не бывае», - заявіў расейскі дыпламат.

Раней назіральнікі АБСЕ заявілі, што не могуць назваць адводам цяжкага ўзбраення перамяшчэнне баевікамі тэхнікі.

Украінскі бок таксама не пацвярджае пачатак выканання баевікамі ўзятых на сябе абавязанняў.

Фота: segodnya.ua

Апошнія навіны