BE RU EN

Леанід Кучма: Пуцін выставіў нам ультыматум

  • 26.02.2015, 10:14

Экс-прэзідэнт кажа, што Пуцін выставіў Украіне ўльтыматум: спыніць супраціў або страціць дзяржаўнасці.

Удзельнік трохбаковай кантактнай групы Леанід Кучма заявіў, што украінскаму боку быў выстаўлены ўльтыматум з боку Расеі. Пра гэта экс-прэзідэнт распавёў у інтэрв'ю парламенцкай газеце "Голос Украины".

"Прэзідэнт Расеі павёў сябе так, нібы ніякіх дамоўленасцяў у Менску не было. Нам фактычна выстаўлены ўльтыматум. Ці мы прымем ягоныя ўмовы і спынім усякі супраціў, або перастанем існаваць як незалежная дзяржава. Ён даў зразумець, што не спыніцца ні перад якімі стратамі і выдаткамі ў дасягненні сваёй мэты, а гэтая ягоная мэта цяпер выразная", - заявіў Кучма.

Пры гэтым, ён упэўнены, што такі ўльтыматум вылучаны не толькі Украіне, але і ўсяму заходняму свету.

Кучма падкрэсліў, што, на ягоную думку, месца Украіны, геаграфічна і гістарычна, - у Еўропе. "Нашым людзям проста па душы еўрапейскія каштоўнасці. Нам так падабаецца - жыць па-еўрапейску. Мы шкадуем, што наш шлях у Еўропу такі доўгі, пакручасты, пакутлівы", - адзначыў ён.

Адзначым, у панядзелак увечары Уладзімір Пуцін заявіў у сваім першым інтэрв'ю пасля падпісання ў Менску пагаднення аб спыненні агню, што вайна паміж Расеяй і Украінай малаімаверная, назваўшы такі сцэнар апакаліптычным.

Апошнія навіны