BE RU EN

NATO папярэджвае аб магчымай агрэсіі РФ супраць Малдовы

  • 26.02.2015, 9:30

NATO, занепакоенае развіццём падзей на ўсходзе Украіны, папярэджвае аб магчымай агрэсіі Расеі супраць Малдовы.

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі NATO у Еўропе Філіп Брыдлаў: піша Цензор.нет.

«Як у Малдове, так і ў іншых рэгіёнах Масква ўжо праводзіць шырокую прапагандысцкую кампанію», - сказаў генерал.

Брыдлаў таксама заявіў, што канфлікт паміж Украінай і тэрарыстамі, што актыўна падтрымліваюцца Расеяй, можа зацягнуцца. «Я не думаю, што хтосьці з нас можа быць упэўнены, быццам Пуцін дасягнуў усіх сваіх мэтаў ва Украіне», - растлумачыў камандуючы.

Апошнія навіны