BE RU EN

Уфолагі знайшлі на Марсе «старажытную кнігу»

  • 25.02.2015, 21:58

Старажытны том быў знойдзены энтузіястамі з Mars Moon Space Photo Zoom Club, якія ўважліва вывучаюць фатаграфіі NASA.

Адмаўляць існаванне незямных цывілізацый - гэта дурасць. Прынамсі, у гэтым, відавочна, упэўнены рэдактар рэсурсу UFO Sightings Daily. Чарговым довадам ягонай праўды сталі здымкі, на якіх нібыта выяўленыя разбіты іншапланетны карабель і кніга, піша onliner.by.

Няўважлівы глядач напэўна б прапусціў артэфакт, аднак пры належным уменні і тэхнічнай дасведчанасці таемнае становіцца відавочным. На думку аўтара нататкі, узрост кнігі можа сягаць на мільёны гадоў - усё дзякуючы матэрыялам, з якіх створаныя яе старонкі. «Хутчэй за ўсё, у якасці асновы іншапланетнікі выкарыстоўвалі не ўразлівы да карозіі метал», - піша ён.

Іншы ўфолаг, насельнік сэрвера YouTube пад псеўданімам Streetcap1, размясціў відэа з іншапланетным караблём, які формай нагадвае рыбін хвост. «Разбіты НЛА - гэта не "глюк"пасля апрацоўкі фота, яго можна ўбачыць на трох здымках NASA», - каментуе аўтар.

Апошнія навіны