BE RU EN

Большасць жыхароў Вялікабрытаніі - за сяброўства ў ЕЗ

  • 25.02.2015, 21:17

Большасць брытанцаў выступаюць за тое, каб іхняя краіна заставалася ў складзе Еўрапейскага звязу.

Такія звесткі апытання YouGov, паведамляе выданне Euobserver.

Згодна з ім, падтрымка брытанцамі сяброўства сваёй краіны ў ЕЗ цяпер знаходзіцца на самым высокім узроўні з 2010 года, піша «Еўрапейская праўда».

Так, 45% грамадзян на магчымым рэферэндуме аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ прагаласавалі б супраць такой пастановы. У той час як 35% падтрымалі б выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу.

Варта адзначыць, што ў мінулым месяцы колькасць прыхільнікаў ЕЗ склала 42%.

Экспэрты адзначаюць, што павелічэнне колькасці прыхільнікаў сяброўства ў ЕЗ абумоўлена ростам упэўненасці ў эканоміках Вялікабрытаніі і еўразоны ў цэлым.

У 2011 і 2012 гадах узровень падтрымкі сяброўства ў ЕЗ быў нізкі, тады выхад Брытаніі з ЕЗ падтрымлівала большасць яе грамадзян.

Апошнія навіны