BE RU EN

NASA выставіць на аўкцыён старадаўнія здымкі з космасу

  • 25.02.2015, 20:25

Калекцыя старых фотаздымкаў NASA з космасу будзе выстаўленая на аўкцыён Bloomsbury Auctions, які пройдзе 26 лютага ў Лондане.

На аўкцыёне будзе прэзэнтавана амаль 700 здымкаў, у ліку якіх першы касмічны самаздымак, зроблены астранаўтам Базам Олдрынам, другім чалавекам, што высадзіўся на Месяцы, паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на CNN.

«Яны (фатаграфіі. - Рэд.) з’яўляюцца залатым векам у гісторыі фатаграфіі, калі некалькі чалавек змаглі адправіцца ў невядомасць, каб прывезці адтуль зварушлівыя здымкі», - заявіла прадстаўніца аўкцыённага дома Сара Ўілер.

Акрамя фотаздымкаў саміх астранаўтаў будуць выстаўлены здымкі зямной і месяцавай паверхняў, у тым ліку знакамітая фатаграфія «Усход Зямлі».

Як чакаецца, кошт адной фатаграфіі будзе варыявацца ад £300 ($465) да £10 000 ($15 525).

Апошнія навіны