BE RU EN

Чыноўнікі будуць плаціць за арэнднае жыллё толькі траціну сумы

  • 25.02.2015, 18:13

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі зацвердзіла зніжку 70% на арэнднае жыллё дзяржаўным службоўцам.

Дакумент апублікаваны 25 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай №1 ад 2 лютага, каэфіцыент, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы выплаты за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання рэспубліканскага жыллёвага фонду, якія выдаюцца дзяржслужбоўцам з пераліку пасад дзяржслужбоўцаў, якія даюць права на атрыманне арэнднага жылля, складзе 0,3, піша telegraf.by.

План будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай на 2015 год скарэктаваны. Пастановай урада №1055 запланаванае ўвядзенне жылля 2,5 млн квадратных метраў з дзяржпадтрымкай, аднак з улікам магчымасцяў прагноз будаўніцтва скарэктаваны ў меншы бок - прыкладна на 30%.

Апошнія навіны