BE RU EN

У Менску джыпу са сцягам Наваросіі прабілі колы

  • 25.02.2015, 15:44

На вуліцы Някрасава быў знойдзены джып са сцягам і георгіеўскай стужкай. Гэта не спадабалася мінакам.

Чытач charter97.org распавёў пра інцыдэнт, які адбыўся на вуліцы Някрасава ў Менску.

«Раніцай 24 лютага я ўбачыў такую карціну. Прыхільнік тэрарыстаў з «Наваросіі» нахабна прадэманстраваў сваю пазіцыю, вывесіўшы сцяг прама ў заднім шкле. Думаў, што тут усё ціхусенька-спакойненька, можна садзіцца на шыю! Папярэджанне вынесенае. Не дамо ператварыць нашу зямлю ў адстойнік для тэрарыстаў і іншага зброду. Хай у іх зямля гарыць пад нагамі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!» - напісаў ён

Выданне «Наша Нiва» паведамляе, што невядомыя пракалолі шыны ў аўтамабілі.

Апошнія навіны