BE RU EN

Параўнанне коштаў: колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі?

  • 25.02.2015, 12:03

Селядзец «Маціас» беларускай вытворчасці ў Беларусі каштуе больш, чым ва Украіне.

Раніцай у панядзелак 23 лютага за адзін даляр у абменніках украінскага горада Чаркасы даюць 29 грыўняў. У валютчыкаў курс даходзіць да 31-32 грыўні за даляр. Абмяняць валюту пакуль можна без праблем. Аднак купіць становіцца ўсё больш складана. У абменніках часта няма рэшты, паведамляе «Еврорадио».

Яшчэ ўлетку курс грыўні быў амаль удвая вышэйшы. Абвал украінскай валюты прывёў да таго, што кошты ў крамах для замежнікаў сталі часам амаль неімавернымі. Украінскія прадукты можна набыць удвая, а то і ўтрая танней, чым у Беларусі. Кошты на імпартныя тавары таксама пакуль нізкія, аднак іх раскупляюць неахвотна.

Журналісты наважылі параўнаць кошты на прадукты ў Беларусі і Украіне. Ніжэй спіс коштаў на некаторыя прадукты. Параўноўваюцца кошты ў супермаркеце сеткі «Сельпо» ў Чаркасах і беларускіх крамах «Еўраопт». Гэтыя крамы прыблізна адной коштавай катэгорыі.

Цена в Украине

Цена в Беларуси

70 гривен (32 000 рублей)

40 200

15,5 гривен (7 700 рублей)

8 000

10 гривен (5 000 рублей)

9 400

4 гривны (3 000 рублей)

7 400

4 гривны (3 000 рублей)

6 500

17 гривен (8 000 рублей)

10 000

20 гривен (10 000 рублей)

12 300

6 гривен (4 000 рублей)

9 400

60 гривен (30 000 рублей)

47 400

100 гривен (50 000 рублей)

94 900

21 гривна (10 000 рублей)

20 400

130 гривен (65 000 рублей)

75 900

30 гривен (15 000 рублей)

23 000

17 гривен (8 000 рублей)

11 900

15 гривен (7 000 рублей)

6 600-10 000

25 гривен (13 000 рублей)

15 700

32 гривен (16 000 рублей)

23 700

35 гривен (17 000 рублей)

30 000

Селедка “Матиас”, 500 граммов

Кефир 2,5%, 900 граммов

Пакет чипсов “Лейс”, 70 граммов

Хлеб белый, 450 граммов

Хлеб черный, 500 граммов

Рис, килограмм

Гречка, килограмм

Вермишель, 540 граммов

Филе куриное, килограмм

Филе свиное, килограмм

Сыр “Голландский”, 210 граммов

Колбаса “Сервелат”, 1 кг

Сосиски, 500 граммов

Яйца, 10 штук

Яблоки, килограмм

Апельсины, килограмм

Бананы, килограмм

Помидоры, килограмм

Ну і, вядома, вельмі здзіўляюць кошты на ўкраінскі алкаголь:

Віно сухое (0,75) - 32 грыўні (16 000 рублёў).

Піва (0,5) - 8 грыўняў (4000 рублёў).

Гарэлка з перцам (0,5) - 50 грыўняў (27 000 рублёў).

Дэвальвацыя грыўні адбілася не толькі на коштах на прадукты харчавання, але і на заробках. Сярэдні заробак у Чаркасах цяпер складае блізу 100 еўра. Гэта значыць 1700000 рублёў. У беларускіх рэгіёнах сярэдні заробак блізу 5 мільёнаў 200 тысяч рублёў.

Сярэдні заробак беларуса і ўкраінца ў яйках і памідорах

Апошнія навіны