BE RU EN

Літва гатовая купляць звадкаваны газ у ЗША

  • 25.02.2015, 10:28

Вільня гатовая набываць звадкаваны прыродны газ (ЗПГ), як толькі амерыканскія кампаніі пачнуць яго экспартаваць.

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнэрга Літвы Рокас Масюліс падчас сустрэчы з міністрам энэргетыкі ЗША Эрнэстам Манізам, піша «Интерфакс».

«Экспарцёрам ЗПГ мы можам прапанаваць праз Клайпедскі тэрмінал пастаўляць не толькі ў Літву, але таксама ў Латвію і Эстонію, а з 2019-га - спажыўцам Польшчы і Ўкраіны», - заявіў Масюліс падчас сустрэчы з амерыканскім калегам, якая прайшла ў мінулы аўторак у Вашынгтоне.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінэнэрга рэспублікі, Літва ўяўляецца ЗША не як асобны рынак невялікай дзяржавы, а часткай вялікага рэгіянальнага рынку.

Літва цягам ужо шэрагу гадоў імкнецца забяспечыць імпарт ЗПГ з ЗША. Гэта назвалі адным з найважнейшых прыярытэтаў кіраўніца дзяржавы Даля Грыбаўскайтэ і прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.

Апошнія навіны