Баевікі і войскі РФ перакідваюць танкі да Марыупаля
- 25.02.2015, 9:28
Перакінутыя 15 танкаў і 8 РСЗА.
Расейска-тэрарыстычныя войскі ў зоне канфлікту на Данбасе праводзяць перагрупоўку практычна па ўсёй лініі супрацьстаяння, найбольш актыўна перагрупоўка сіл і сродкаў праціўніка адзначаецца ў двух кірунках: Бранка - Стаханаўскі і Марыупальскі. Пра гэта паведамляе кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву», народны дэпутат Дзмітрый Тымчук у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«У прыватнасці, на Марыупальскім напрамку ў раёне населеных пунктаў Акцябр, Заічанка, Безымянае працягваецца засяроджванне сіл і сродкаў расейска-тэрарыстычных войскаў. Частка сіл і сродкаў перакідваюцца з поўначы ад Тэльманава, частка заходзіць з боку РФ», - піша Тымчук.
Усяго ў гэтым напрамку засяроджана да 550-600 баевікоў, 15 танкаў, блізу 25 ББМ, да 20 транспартных сродкаў, а таксама больш за 15 адзінак ствольнай артылерыі і 8 «вандроўных» установак РСЗА.
«Галоўны напрамак прыкладання сіл суперніка - Шыракіно, адзначаецца актыўнасць і ў кірунку Паўлопаля», - дадае Тымчук.
З ягонай інфармацыі, пасля нядаўніх няўдалых спробаў выбіць украінскія падраздзялення з іх пазіцый у раёне Шыракіно, камандаванне войскаў баевікоў праводзіць перагрупоўку сваёй ударнай тактычнай групы ў гэтым раёне.