BE RU EN

Будаўнікі ў Менску скінулі помнік Леніну

  • 24.02.2015, 21:07

Рэшткі помніка адвязуць на захоўванне ў 120-ю дывізію ва Уруччы.

Фотаздымкі скінутага ў вайсковым гарадку Уручча помніка Леніну Belsat.eu даслаў сведка.

«Не ведаю, ці быў гэта загад згары, але будаваць новую дарогу помнік не перашкаджаў. Ён там стаяў ўсё маё жыццё», - піша сведка.

Будаўнікі кажуць, што праз некаторы час рэшткі помніка адвязуць на захоўванне ў 120-ю дывізію, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку Уручча. На пытанне, ці сапраўды зруйнавалі Леніна, адзін з мінакоў сказаў: «Гэта ж не Лукашэнка! Не дзіва».

Апошнія навіны