BE RU EN

ЕЗ і МВФ задаволеныя прапановай Грэцыі

  • 24.02.2015, 20:04

Міжнародныя крэдыторы Грэцыі адобрылі спіс рэформаў, прапанаваны Афінамі.

Еўрапейскі Звяз і Міжнародны валютны фонд (МВФ) задаволены прапановамі грэчаскіх уладаў аб правядзенні рэформаў, паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў ЕЗ. Міжнародныя крэдыторы Грэцыі ўважаюць спіс рэформаў за дастатковы для таго, каб падоўжыць праграму фінансавай дапамогі гэтай краіне, піша агенцтва ў аўторак, 24 лютага.

Міністр эканомікі і віцэ-канцлер ФРГ Зігмар Габрыэль (Siegmar Gabriel) выказаў з гэтай нагоды "асцярожны аптымізм", паведамляе Deutsche Welle. "Сёння мы крок за крокам рухаемся да развязання гэтага канфлікту", - цытуе яго словы AFP. Новы ўрад у Афінах пачынае ўсведамляць, "што справядлівасць і салідарнасць з'яўляюцца манэтай з двума бакамі", - дадаў Габрыэль.

Раней у той жа дзень Еўракамісія паведаміла аб атрыманні спісу запланаваных Афінамі рэформаў, якія з'яўляюцца ўмовай прадаўжэння праграмы фінансавай дапамогі на чатыры месяцы. Яе тэрмін дзеяння заканчваецца 28 лютага. А 16-й гадзіне менскага часу прызначаная тэлефонная канферэнцыя міністраў фінансаў краін еўразоны, на якой будзе прымацца пастанова аб мэтазгоднасці падаўжэння праграмы міжнароднай дапамогі Афінам.

Апошнія навіны