BE RU EN

Уначы ў Гомелі гарэла крама «Еўрасетка»

  • 24.02.2015, 19:41

Сёння ўначы ў Гомелі гарэла крама «Еўрасетка», што на вуліцы Курчатава.

24 лютага пад тры гадзін ночы паступіла паведамленне аб пажары ў краме ЗТАА «БелЕўрасетка», размешчанай на вуліцы Курчатава (каля базарчыку ля аўтавакзала).

Як паведамілі bymedia.by ў групе прапаганды і навучання Гомельскага гарадскога аддзела НС, у выніку пажару пашкоджана 10 квадратных метраў перакрыццяў столі, маёмасць унутры гандлёвай залы аднапавярховага металічнага павільёна, памерамі 4х5 метраў. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: Гомельскі гарадскі аддзел НС

Апошнія навіны