BE RU EN

Попыт на самагонныя апараты ў Расеі вырас утрая

  • 24.02.2015, 14:30

У краіне нават курсы самагонаварэння адкрываюцца.

Продажы самагонных апаратаў у Расеі за мінулы год павялічыліся ўтрая. Пра гэта «Известиям» распавялі на Чэлябінскам заводзе бытавых тавараў, які вырабляе хатнія дыстылятары «Магарыч». Кампанія паведаміла пра рост выручкі за мінулы год на 300% у гадавым вылічэнні.

Паводле звестак крам, якія прадаюць самагонныя апараты, попыт на тавар пачаў актыўна расці са жніўня 2014 года. Павышаную цікавасць расейцаў да самагонаварэння пацвярджае і кіраўнік Цэнтра даследаванняў федэральнага і рэгіянальных рынкаў алкаголю Вадзім Дробіз. «Цяпер нават курсы самагонаварэння адкрываюцца», - адзначыў Дробіз.

Кошт самагоннага апарата на расейскім рынку вар'юецца ад двух да некалькіх дзясяткаў тысяч рублёў.

Апошнія навіны