BE RU EN

На будаўніцтва АЭС больш няма грошай?

  • 24.02.2015, 13:06

Увод у эксплуатацыю першага энэргаблоку Беларускай АЭС прапануецца перанесці на год пазней.

«Палата прадстаўнікоў» 25 лютага разгледзіць пратакол, які змяняе тэрміны ўвядзення ў эксплуатацыю энэргаблокаў беларускай АЭС.

Як паведамляе БелаПАН, «дэпутаты» на пасяджэнні 25 лютага разгледзяць законапраект аб ратыфікацыі пратакола, які ўносіць змены ў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года. Пратакол быў падпісаны ў Маскве 23 снежня 2014 года.

Дакумент змяняе тэрміны ўвядзення ў эксплуатацыю энэргаблокаў АЭС. У адпаведнасці з пагадненнем, стораны бралі на сябе абавязанні па ўводу ў эксплуатацыю першага энэргаблока АЭС у 2017 годзе, другога - у 2018 годзе. Пратакол змяняе тэрміны ўвядзення энэргаблокаў адпаведна на 2018 і 2020 гады.

Акрамя таго, пратакол да пагаднення ўскладае функцыі заказчыка з беларускага боку на Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя». У пагадненні заказчыкам называлася дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі».

Апошнія навіны