BE RU EN

Лукашэнка папрасіў вайскоўцаў забяспечыць правядзенне «выбараў»

  • 23.02.2015, 16:20

Дыктатар звярнуўся да войска з патрабаваннем «не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння пагонаў найвышэйшаму афіцэрскаму корпусу, паведамляе БелТА.

«Адзінства нашага народа, давер простых грамадзян да органаў улады і ўпартая праца - галоўныя чыннікі стабільнасці дзяржавы, і наша задача не падвесці людзей, якія нам давяраюць, забяспечыць ім магчымасць мірна працаваць, гадаваць дзяцей, рабіць наша жыццё больш шчасным і прыгожым», - сказаў ён.

«Нас чакае найважнейшая палітычная кампанія. Яна павінна прайсці арганізавана і спакойна. Нельга дапусціць усякай некантраляванай сітуацыі ў краіне і дэстабілізацыі абстаноўкі. І гэта залежыць, перш за ўсё, ад нас, вайскоўцаў», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны