BE RU EN

Грэцыя падасць Брусэлю план эканамічных рэформаў

  • 23.02.2015, 9:30

Урад Грэцыі павінны падаць Брусэлю першы пакет рэформаў, накіраваны на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне.

У мінулую пятніцу ўлады Грэцыі і краіны Еўрагрупы падпісалі кампраміснае пагадненне аб падаўжэнні на чатыры месяцы тэрміну дзеяння існага этапу праграмы крэдытавання Грэцыі, паведамляе BBC.

Па ўмовах гэтага пагаднення новы ўрад Грэцыі падасць спіс рэформаў, які павінен быць ухвалены групай міжнародных крэдытораў.

Сярод асноўных захадаў, якія павінны прыняць грэцкі ўрад, - барацьба з карупцыяй і ўзмацненне жорсткасці падатковай палітыкі.

Апошнія навіны