BE RU EN

Парашэнка: Тэрарысты атрымаюць жорсткі адпор за Харкаў

  • 22.02.2015, 20:28

Усе, хто мае дачыненне да тэракту ў Харкаве, атрымаюць жорсткі адпор. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбук" прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

"Сёння даравальная нядзеля, але і ў гэты дзень тэрарыстычная навала паказала сваё драпежнае нутро. Выказваю глыбокія спачуванні сваякам і блізкім загінулых, - падкрэсліў ён. - Выбухі, якія зладзілі нелюдзі падчас мірнага шэсця ў Харкаве - гэта дзёрзкая спроба пашырыць тэрыторыю тэрарызму. Тыя, хто да гэтага датычны атрымаюць жорсткі адпор! Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці".

Нагадаем, сёння пад 13:20 падчас мірнага шэсця актывістаў Еўрамайдану і патрыятычна настроеных грамадзян адбыўся выбух. Загінулі два чалавекі, дзевяць параненыя. Як паведаміў пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка, выбухнула самаробная прылада, начыненая абрэзкамі арматуры. Выбуховае рэчыва - траціл.

Пракуратура кваліфікавала здарэнне як тэракт.

У Харкаве ўведзены высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і пачалася антытэрарыстычная аперацыя праз сённяшні выбуху.

Апошнія навіны