BE RU EN

«Бёрдмэн» атрымаў прэмію «Незалежны дух»

  • 22.02.2015, 19:49

Галоўны прыз амэрыканскай прэміі «Незалежны дух» атрымала стужка мэксіканскага рэжысёра Алехандра Гансалеса Іньярыту «Бёрдмэн».

Фільм «Бёрдмэн» атрымаў прэмію ў катэгорыі «Найлепшы фільм года», паведамляе ТАСС.

На прэміі «Незалежны дух», уручэнне якой традыцыйна адбываецца ў прадмесці Лос-Анджэлеса за дзень да цырымоніі адкрыцця «Оскара», найлепшым акторам прызналі выканаўцу галоўнай ролі ў фільме «Бёрдмэн» Майкла Кітана, Джуліяна Мур стала найлепшай актрысай за ролю Эліс Гоўланд у стужцы «Усё яшчэ Эліс».

Акрамя таго, паведамляецца, што ў катэгорыі «Найлепшы рэжысёр» перамог рэжысёр кінастужкі «Малалецтва» Рычард Лінклейтэр.

Апошнія навіны