BE RU EN

Вольга Гаварцова перамагла ў турніры ў Швайцарыі

  • 22.02.2015, 17:30

Беларуска Вольга Гаварцова перамагла на турніры ITF Women's Circuit у Швайцарыі, падолеўшы ў фінале Рэбэку Шрамкаву са Славакіі ў двух сэтах.

Прызавы фонд турніру, які праходзіў у горадзе Кройцлінген, склаў 50 тысяч даляраў, піша TUT.by.

Адзіночны разрад. Фінал

Вольга Гаварцова (№170 рэйтынгу WTO) - Рэбека Шрамкова (№435) - 6:2; 6:1.

Беларуска была пасеяная на турніры пад 8-м нумарам, Шрамкова прабівалася праз кваліфікацыю. Для Вольгі Гаварцовай цяперашні тытул - чацвёрты ў турнірах пад эгідай ITF у адзіночным разрадзе.

Апошнія навіны