BE RU EN

На вуліцах Салігорска з'явіліся плакаты з вершамі Ніла Гілевіча

  • 22.02.2015, 10:06

Актывісты расклеілі іх у Дзень роднай мовы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі жыхары Салігорска.

Плакаты з вершам Ніла Гілевіча «Родная мова» з'явіліся на пад'ездах, дошках аб'яў і ў публічных месцах горада.

«Дзень роднай мовы - вельмі важнае свята, бо беларускую мову трэба берагчы, гэта наша асаблівасць і не проста так кажуць, што без мовы нацыя загіне, - распавялі ўдзельнікі акцыі, - падзеі ва Украіне паказалі, што агрэсія расейскіх «зялёных чалавечкаў» немагчымая ў тых рэгіёнах, дзе развітая нацыянальная свядомасць і людзі гавораць на роднай мове. На жаль, нашы ўлады нічога не робяць для папулярызацыі беларускай культуры і мовы. У Салігорску не адбылося ніякіх мерапрыемстваў з нагоды сённяшняга свята. Такая палітыка будзе мець дрэнныя наступствы».

Апошнія навіны