BE RU EN

Войска Нігерыі вызваліла ад ісламістаў горад Бага

  • 21.02.2015, 19:52

Улады Нігерыі паведамілі пра тое, што войску ўдалося вярнуць кантроль над горадам Бага на паўночным усходзе краіны.

У студзені сотні жыхароў горада былі забітыя баевікамі ісламісцкай групоўкі "Бока харам", паведамляе BBC.

Згодна з нігерыйскімі вайскоўцамі, жорсткія баі за горад прывялі да шматлікіх ахвяраў.

У Нігерыі актыўна дзейнічае радыкальная ісламісцкая групоўка "Бока Харам", чальцы якой выступаюць супраць заходняй мадэлі адукацыі і дамагаюцца ўвядзення шарыяту ва ўсёй краіне. Групоўка стаіць за большасцю тэрактаў, якія рэгулярна ўчыняюцца ў краіне.

Паводле інфармацыі Amnesty International, захапіўшы Багу, джыхадзісты забілі блізу дзвюх тысяч чалавек. Улады Нігерыі прыводзяць лічбу 150 забітых.

Апошнія навіны