BE RU EN

На рынку ў Гомелі BMW пратараніў плот

  • 21.02.2015, 14:59

Аўтамабіль пратараніў плот Давыдаўскага рынку і ўляцеў на тэрыторыю.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля дзвюх гадзін ночы. Кіроўца аўтамабіля маркі BMW пратараніў дэкаратыўна-бетонны плот Давыдаўскага рынку і ўляцеў на тэрыторыю.

Фота «Моцным навінам» даслаў чытач, які пажадаў застацца ананімным.

Пра прычыны і наступствы здарэння інфармацыі пакуль няма.

Апошнія навіны