BE RU EN

Гульня беларускіх распрацоўшчыкаў патрапіла ў «топ» дадаткаў для Android

  • 21.02.2015, 13:22

Гульня ад беларускіх распрацоўшчыкаў з Alis Games, паззл Need a Hero трапіла ў рэгіянальныя «топы» Канады, Вялікай Брытаніі і ЗША.

У згаданых вышэй краінах Need a Hero змагла папасці ў тройку лідараў. Гульня ўяўляе сабой квэст-галаваломку free-to-play на аснове Puzzle Quest, піша onliner.by.

«Пакуль у Беларусі думаюць пра скасаванне льгот для ПВТ, беларускія распрацоўшчыкі дасягаюць новых вышынь», - каментуюць у Alis Games.

Гульня Need a Hero была запушчана вясной мінулага года. Яна ўяўляе сабой квэст-галаваломку free-to-play на аснове Puzzle Quest. Структурна накшталт папулярнай Candy Crush Saga, але з іншай механікай гульні, элементамі RPG і моцным сюжэтам, распавядалі раней распрацоўшчыкі. Гульня даступная ў сацсетцы Facebook, а таксама ў сэрвісе Google Play.

Апошнія навіны