BE RU EN

Украінскія войскі пад Марыупалем адбілі наступ баевікоў

  • 21.02.2015, 10:55

Расейскія войскі і тэрарысты «ДНР» праводзілі «выведку боем».

Учорашні дзень і ноч з 20 на 21 лютага ў раёне выканання задач сіл антытэрарыстычнай аперацыі характарызуецца істотным павелічэннем выведвальных дзеянняў праціўніка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

Цягам дня і ўначы, уздоўж лініі баявога сутыкнення 15 разоў украінскія войскі фіксавалі беспілотнікі праціўніка. Пад Данецкам, у раёне Першамайска сіламі СПА такі лятальны апарат быў збіты.

«На Марыупальскім кірунку, паблізу пасёлка Шырокіна, з 03:00 да 04:00 ночы праціўнік штурмавымі дзеяннямі спрабаваў правесці «выведку боем» пазіцый УСУ.

У той жа час, за ноч колькасць абстрэлаў пазіцый сіл АТА крыху паменшылася. Аднак вораг працягвае ўжываць рэактыўныя сістэмы залпавага агню і артылерыі: «Градамі» былі абстраляныя пасёлкі Вадзяное і Стэпавае, артылерыяй і мінамётамі - Шырокіна, Пяскі, Аўдзееўка і двойчы Вадзяное», - гаворыцца ў паведамленні.

За ноч баевікі 10 разоў наносілі агнявыя ўдары па пазіцыях украінскіх войскаў і мірных населеных пунктах.

Апошнія навіны