BE RU EN

Генпракурор: Прымушаць чыноўнікаў дэклараваць тое, што захоўваецца дома, - абсурд

  • 20.02.2015, 19:42

Абавязковае дэклараванне ашчадку, які захоўваюцца ў сем'ях чыноўнікаў, немэтазгоднае.

Пра гэта заявіў генэральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на прэс-канферэнцыі ў Менску ў пятніцу, піша "Інтэрфакс".

"Некаторыя прапановы (аб барацьбе з карупцыяй - ІФ) арыгінальныя. Скажам, паступіла прапанова, каб чыноўнікі дэкларавалі нават ашчадак, які знаходзяцца ў іх дома. Мы пачалі вывучаць гэтае пытанне і прыйшлі да высновы, што гэта абсурдна. Выходзіць, што гэта будзе "навядзенне" з боку дзяржорганаў у дачыненні да асобных службовых асоб", - сказаў Канюк.

Са слоў генпракурора, у праваахоўных органаў "ёсць іншыя спосабы выяўлення непрацоўных даходаў", у тым ліку пры ўчыненні службовымі асобамі ды іхнымі сямейнікамі вялікіх купляў. "Іншая рэч, калі чалавек купляе нейкія дарагія рэчы: тады ён павінен разлічыцца. А лічыць, колькі ў каго ў кішэні на сёння, - напэўна, гэта не вельмі слушна", - адзначыў ён.

Апошнія навіны