BE RU EN

З Менска ў «Дудуткі» арганізуюць дадатковыя рэйсы

  • 20.02.2015, 19:13

Дадатковыя рэйсы арганізуюць у сувязі з правядзеннем святочных імпрэз 21 і 22 лютага.

У сувязі з правядзеннем святочных імпрэз на тэрыторыі музэйнага комплексу "Дудуткі" 21 і 22 лютага на маршруце №323 "АВ Усходні - Дудуткі" будзе арганізаваны дадатковы рэйс аўтобуса адпраўленнем а 9.50 з аўтавакзала "Усходні" і а 19.00 з музэйнага комплексу "Дудуткі" з выкананнем прамежкавага прыпыначнага пункта "Слуцкі гасцінец". Пра гэта паведамілі БелТА ў ДП "Мінсктранс".

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем свята "Масленіца" 22 лютага з 9.50 да заканчэння акцыі арганізоўваецца рух аўтобусаў на прыгарадным аўтобусным маршруце №203Э "АС Паўднёва-Заходняя - Музэй народнай архітэктуры і побыту" з інтэрвалам руху 20 хвілін.

Апошнія навіны