Беларуская дыктоўка пройдзе ў Стамбуле
- 20.02.2015, 18:10
21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае Дзень роднай мовы.
Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе 21 лютага ў сядзібе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) і паўторыцца 22 лютага на Свяце роднай мовы. Акрамя таго, дыктоўкі пройдуць у Варшаве і Стамбуле, піша «Наша Нiва».
21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае Дзень роднай мовы. Таварыства беларускай мовы (ТБМ) заклікае ўзяць удзел у VІІІ Усебеларускай дыктоўцы ў граніцах кампаніі «Будзьма», якую прапануецца пісаць па творах Францішка Багушэвіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
З тэкстамі дыктоўкі можна азнаёміцца тут.
Мерапрыемства прайдзе 21 лютага на сядзібе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13). Пачатак аб 11:00, уваход вольны. Удзельнікі дыктоўкі атрымаюць памятныя прызы ад ТБМ.
Яшчэ адна дыктоўка будзе праведзеная ТБМ на Свяце роднай мовы 22 лютага ў бізнэс-клубе «Imaguru».
Акрамя таго, дыктоўкі пройдуць у Лідскім раёне:
21 лютага, 12:00 - бібліятэка г. Бярозаўка.
22 лютага а 10.30 і 25 лютага а 13:45 - Ліда, Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы.
Таксама дыктоўку плануецца правесці ў Лідскім каледжы, час удакладняецца.
Дыктоўку, галоўнай мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы, пішуць не толькі ў Беларусі.
23 лютага агульнабеларуская дыктоўка пройдзе ў Варшаве а 18.00 у Collegium Civitas (Aula А, XII паверх, PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa).
«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.
Таксама беларуская дыктоўка ўпершыню адбудзецца ў Стамбуле. «Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае беларусаў, якія знаходзяцца ў Турцыі, а таксама ўсіх зацікаўленых беларускай культурай на сустрэчу, якая адбудзецца 21 лютага а 20.00 у Piraye Kafe.
Nâzım Hikmet Kültür Merkezi İstanbul
Ali Suavi Sokağı (Sanatçılar Sokağı), No: 7
Bahariye - İstanbul.