Прамысловая вытворчасць Менска ў студзені абрынулася на 14,6%
- 20.02.2015, 16:19
Прамысловая вытворчасць Менска ў студзені 2015 абрынулася на 14,6% у гадавым вылічэнні пасля зніжэння на 10,8% у снежні 2014 года.
Паводле афіцыйных звестак, яна склала 9,4 трлн рублёў, піша АФН.
Валавы рэгіянальны прадукт у студзені знізіўся на 3,1% да 15,5 трыльёнаў рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 31,6%. Аб'ём жыллёвага будаўніцтва абрынуўся на 30,6% да 66.400 квадратных метраў.
Рознічны тавараабарот павялічыўся на 7,5% і склаў 7,8 трлн рублёў, аптовы - на 8,7% да 31,6 трлн рублёў.