BE RU EN

На трасе Менск - Слуцк перавярнулася фура

  • 20.02.2015, 15:37

Аварыя адбылася на 24 кіламетры трасы Р23.

Перакулілася фура, прычым кабіна і частка паўпрычэпа апынуліся на праезнай часткі, часткова перакрыўшы рух. На месца здарэння выязджалі работнікі МНС, абласной Дзяржаўтаінспекцыі, піша Onliner.by.

У МНС Менскай вобласці распавялі, што аварыя адбылася сёння каля 07:45 на 24 кіламетры трасы Р23, у вёсцы Пяцеўшчына Менскага раёна.

«Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што 26-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Iveco не справіўся з кіраваннем. У выніку прычэп грузавога аўтамабіля перакуліўся і апынуўся на абочыне, а кабіна - часткова на адной паласе праезнай часткі», - паведамілі ў МНС.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Работнікі МНС пры дапамозе аўтацыстэрны ліквідавалі разліў гаручай вадкасці.

Апошнія навіны