BE RU EN

30-гадовы жыхар Баранавічаў варыў у рондалі боепрыпасы

  • 20.02.2015, 15:18

Мужчына з траўмамі і апёкамі дастаўлены ў лякарню.

Каля поўдня 20 лютага ў дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС паступіла паведамленне, што ў доме па вул. Трактарнай прагрымеў выбух.

На месца здарэння прыбылі сапёры.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху сталі патроны, якія 30-гадовы сын гаспадыні дома «варыў» у рондалі на пліце. Мужчыну з траўмамі і апёкамі хуткая даставіла ў лякарню, піша intex-press.by.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны