BE RU EN

Ва Украіну ўварваліся больш за 20 расейскіх танкаў

  • 20.02.2015, 15:06

Цягам апошніх дзён ва Украіну праніклі дзясяткі адзінак расейскай вайсковай тэхнікі і баевікі.

Расейская Федэрацыя нарошчвае акупацыйны кантынгент на тэрыторыі Данбаса. На тэрыторыю Украіны з Расеі перакідваецца цяжкая тэхніка і асабісты склад вайскоўцаў РФ. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер штаба АТА Андрэй Лысенка, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

"Прынамсі, у кірунку горада Новаазоўска зайшло больш за 20 танкаў, 10 самаходных артылерыйскіх установак і паўтара дзясятка грузавых аўтамабіляў. Таксама ў гэтым раёне фіксуюцца перамяшчэнні вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі на аўтобусах", - сказаў ён.

Са слоў Лысенкі, праз пункт пропуску Ізварына ў кірунку Луганску зайшло 20 грузавых аўтамабіляў з боепрыпасамі і вялікая колькасць палівазапраўшчыкаў. "Акрамя гэтага, назіраецца нарошчванне вайсковай прысутнасці ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі ў сумежных з Украінай абласцях, прынамсі, у Варонежскай і Растоўскай. Туды прыбываюць воінскія часткі, цяжкая тэхніка і боепрыпасы з іншых рэгіёнаў Расеі", - дадаў ён.

Таксама Лысенка нагадаў, што ва Украіну ўварваўся чарговы, 15-ы, расейскі канвой, змест якога прадстаўнікам Украіны невядомы. Расея традыцыйна парушыла нормы міжнароднага права пры накіраванні гэтага грузу для тэрарыстаў.

Апошнія навіны