BE RU EN

У раёне Марыупаля заўважылі расейскі самалёт-выведнік

  • 20.02.2015, 11:52

Украінскія сілавікі заявілі пра ўжыванне супернікам авіяцыі.

Прэс-афіцэр сектара «М» Дзмітрый Чалы заявіў, што ўчора ў раёне Марыупаля над непадкантрольнымі тэрыторыямі быў заўважаны расейскі самалёт-выведнік.

«Учора было чатыры пралёты разведвальнага самалёта РФ - у раёне н.п. Саханка, Заічанка і Новоазоўск», - цытуе Чалага «Интерфакс-Украина».

З ягоных слоў, за мінулыя дні населеныя пункты ля Марыупаля - Шыракіно і Бердзянск - 10 разоў падпадалі пад абстрэл. Сёння раніцай двойчы ў Шыракіно былі перастрэлкі.

Раніцай таксама зафіксавалі пралёт беспілотніка, яшчэ адзін быў напярэдадні.

Фота: EPA

Апошнія навіны