BE RU EN

У Швайцарыі сутыкнуліся два цягнікі

  • 20.02.2015, 11:30

На поўначы швайцарскага горада Цюрых сутыкнуліся два цягнікі.

Паводле некаторых звестках, абодва - пасажырскія, паведамляе France Info. З папярэдніх звестак, пацярпелі 49 чалавек.

«Гэта адбылося раніцай, аварыя даволі сур'ёзная», - распавёў агенцтву Agence France-Presse адзін з паліцэйскіх.

Паведамляецца, што некаторыя вагоны перакуліліся, на месцы аварыі працуюць ратавальнікі, піша Lenta.ru.

Іншыя падрабязнасці інцыдэнту пакуль невядомыя. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

AFP Photo/Michael Buholzer
AFP Photo/Michael Buholzer
AP Photo/Keystone, Ennio Leanza
AP Photo/Keystone, Ennio Leanza

Фота: AFP, AP

Апошнія навіны