BE RU EN

«Коммерсант»: «Газпраму» пагражаюць новыя санкцыі ЗША

  • 20.02.2015, 10:10

Праз наўпроставыя пастаўкі газу ў самаабвешчаныя ДНР і ЛНР у расейскага газавага манапаліста ўзрастуць шанцы трапіць пад санкцыі ЗША.

Дагэтуль кампанія пазбягала наўпроставых кантактаў з удзельнікамі канфлікту ва Украіне – сярод іншага, не стала купляць крымскі "Чарнаморнафтагаз", піша "Коммерсант".

"Цяпер у "Газпрама "павялічваюцца шанцы трапіць пад санкцыі ЗША", - адзначае выданне, спасылаючыся на тое, што 19 лютага "Газпрам" пачаў пастаўляць газ на ўсход Украіны ў аб'ёме 12 млн кубаметраў у дзень.

На думку кіраўніка юрыдычнага дэпартамента Нацыянальнай юрыдычнай службы Юліі Галуевай, якую цытуе выданне, у такой сітуацыі нельга цалкам выключаць, што ЗША не прызнаюць пастаўкі "Газпрама" самаабвешчанай рэспубліцы ўмяшаннем ва ўнутрыпалітычныя справы Украіны.

Раней паведамлялася, што "Газпрам" і яго нафтаздабывальная даччыная кампанія "Газпрам нафта" сталі аб'ектам заходніх санкцый, накіраваных на абмежаванне доступу да заходняга фінансавання і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца для здабычы нафты на глыбакаводным шэльфе арктычных мораў і для сланцавых праектаў у Расеі.

Апошнія навіны