«Каньяспор» скасаваў кантракт з Аляксандрам Глебам
- 2.02.2015, 21:16
Турэцкі футбольны клуб «Каньяспор» 2 лютага абвясціў аб скасаванні кантрактаў з трыма гульцамі «з узаемнай згоды».
Сярод іх 33-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, паведамляе БелаПАН.
У «Каньяспор» футбаліст перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў студзені 2014 года, падпісаўшы кантракт на паўгода. Затым пагадненне было падоўжанае яшчэ на год.
Раней Глеб выступаў за БАТЭ, «Штутгарт», «Вольфсбург» (Нямеччына), «Арсенал», «Бірмінгем» (Англія), «Барселону» (Гішпанія) і «Крылы Саветаў» (Расея). Сваёй галоўнай памылкай у кар'еры ўважае пераход з «Арсенала» ў «Барселону» ў 2008 годзе.
Паводле інфармацыі турэцкіх спартыўных СМІ, Глеб можа перайсці ў іншы клуб гэтай краіны «Генчлербірлігі».