BE RU EN

Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

  • 2.02.2015, 16:52

Аляксандр Францкевіч быў арыштаваны на працоўным месцы.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 2 лютага а 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

Прычынай затрымання могуць быць акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фатаграфіі, апублікаваныя ў інтэрнэце супраць адвольных затрыманняў. Цяпер высвятляюцца абставіны і падставы затрымання, а таксама ў якое РУУС быў дастаўлены затрыманы.

На гэты момант адбываюць адміністрацыйныя арышты 4 чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Нагадаем, Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у траўні 2011 года яго асудзілі па так званай «справе анархістаў» да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 г. ён выйшаў на волю.

Гэта не першае затрыманне былога палітвязня пасля вызвалення.

Апошнія навіны