BE RU EN

Расейцы спрабавалі правезці праз польска-беларускую мяжу зброю

  • 2.02.2015, 16:36

У пункце пропуску «Берасце» памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні спынілі спробу правозу двух вінтовак, газавага пісталета і 54 патронаў.

Два расейцы спрабавалі правезці праз польска-беларускую мяжу зброю і медыкаменты. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

У аўтадарожным пункце пропуску «Берасце» памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні спынілі спробу правозу праз мяжу дзвюх вінтовак, газавага пісталета і 54 патронаў. Такі арсенал праваахоўнікі выявілі ў масквіча 1983 года нараджэння, які праходзіў афармленне на ўезд удзень 30 студзеня.

У тым жа пункце пропуску, але ўжо ў начны час 1 лютага забароненыя да ўвозу ў краіну рэчывы - трамадол і кадэін - выявілі ў яшчэ аднаго расейца, які жыве ў Бельгіі. Пры афармленні аўтамабіля Volkswagen памежны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні сярод асабістых рэчаў выявіў 490 таблетак, якія змяшчаюць гэтыя кампаненты.

Зброю і патроны, а таксама таблеткі (для правядзення экспэртызы) канфіскаваныя.

Апошнія навіны