BE RU EN

Расейскі самалёт, які перахапіла Брытанія, нёс ядзерную зброю?

  • 2.02.2015, 12:15

Інфармацыя стала вядомая ад спецслужбаў Нарвегіі, якая перахапіла размову ў кабіне пілотаў расейскіх самалётаў.

Перахоплены на мінулым тыдні паблізу Брытаніі расейскі бамбавік Ту-95 нёс ядзерную зброю на борце.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на брытанскае выданне Express са спасылкай на крыніцы ў міністэрстве абароны Вялікабрытаніі.

Як адзначаецца, інфармацыя стала вядомая ад спецслужбаў Нарвегіі, якая перахапіла размову ў кабіне пілотаў расейскіх самалётаў.

Менавіта дзякуючы ім стала вядома, што на борце аднаго з Ту-95, якія наблізіліся да паветранай прасторы Вялікабрытаніі, знаходзіцца ракета, што мела ядзерную баявую частку, прызначаную для удараў па падлодкам тыпу Vanguard.

Як паведамляецца, аб гэтым былі апавешчаныя прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і міністр абароны Майкл Фэлон.

Як паведаміў выданню высокапастаўлены чыноўнік ВПС Вялікабрытаніі, падчас размовы экіпаж самалёта выкарыстаў адмысловае слова, якое пазначала адпаведныя трэніровачныя практыкаванні.

"Мы таксама ведалі, з іншай крыніцы, што адзін з самалётаў нёс ядзерную зброю задоўга да таго, як ён наблізіўся да паветранай прасторы Вялікабрытаніі", - сказаў ён.

Апошнія навіны