BE RU EN

Аляксандр Глеб блізкі да пераходу ў "Генчлербэрлігі"

  • 2.02.2015, 11:55

33-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб у хуткім часе можа падпісаць кантракт з турэцкім "Генчлербэрлігі".

Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на мясцовы рэсурс Fanatik.

Са студзеня 2014 Глеб выступаў за "Коньяспор", але апошнім часам праз канфлікт з трэнерам каманды Айкутам Каджаманам перастаў трапляць у заяўку каманды ў чэмпіянаце і кубку Турцыі.

Трансфернае акно ў Турцыі зачыніцца сёння, 2 лютага, таму беларус ужо прыбыў у Анкару для заключэння дагавора з новым клубам.

Апошнія навіны