BE RU EN

Правадніца везла ў купэ цягніка 12 вужак

  • 2.02.2015, 11:16

28 студзеня гомельскія мытнікі падчас агляду пасажырскага цягніка Кіеў-Санкт-Пецярбург знайшлі незадэклараваныя тавары, якія перавозіла правадніца.

Сярод гэтых рэчаў былі схаваныя і жывыя рэптыліі, паведамляе прэс-служба Гомельскай мытні.

Прычым змеі былі схаваныя ў міжстолевай прасторы аднаго з купэ: 6 тыгровых пітонаў даўжынёй блізу 60-65 см ва ўзросце ад 3 да 6 месяцаў, а таксама 6 малочных змей ва ўзросце блізу 3 месяцаў.

Пазней правадніца паведаміла, што гэты тавар яна схавала ад супрацоўнікаў мытні, каб далей незаконна перавезці праз мяжу нібыта для незнаёмых ёй людзей у Гомель, Магілёў і Санкт-Пецярбург.

Тавар, які незаконна перамяшчаўся, кашам прыблізна 73 млн беларускіх рублёў, канфіскаваны.

Апошнія навіны