Перастрэлка на Манхэтэне: ёсць загінулы
- 2.02.2015, 10:32
У ноч на 2 лютага ў цэнтры Нью-Ёрка на Манхэтэне адбылася страляніна.
Як паведамляе New York Daily News са спасылкай на мясцовыя ўлады, у выніку загінуў адзін чалавек, чацвёра атрымалі раненні, піша Lenta.ru.
Са слоў аднаго з відавочцаў здарэння, невядомы, стоячы на тратуары Брадвэя, зрабіў не менш за шэсць стрэлаў. Журналіст нью-ёркскай радыёстанцыі WABCO Джош Эйнігер (Josh Einiger) таксама пацвердзіў у сваім Twitter інфармацыю аб адным загінулым.
Звестак пра асобу і матывы страляніны няма. Таксама невядома, ці быў ён затрыманы супрацоўнікамі паліцыі.